Гандлёва-культурны этнацэнтр
узнік на базе аднайменнай этнакрамы, што дзейнічае са жніўня 2013 года. Сёння гэта маладая і амбіцыйная кампанія, якая ставіць перад сабой задачай захаванне зместу, сутнасці і значнасці нацыянальнай культуры пры стварэнні новых выяўленчых форм і папулярызацыі беларускіх традыцый. Таму «Рагна» непасрэдна знаходзіцца ў жывым працэсе функцыянавання і развіцця тутэйшай традыцыйнай культуры ў сучаснасці, займаецца ўсведамленнем, пошукам і стварэннем перспектыў для яе будучыні. Вырабы крамы — падарункі, памятныя сувеніры, функцыянальныя рэчы як для тутэйшых людзей, так і для замежных гасцей
Асартымент
крамы «Рагна» — гэта простыя спажывецкія рэчы, сувеніры і падарункі з беларускім каларытам. Адбор тавару для гандлю адбываецца на падставе традыцыйнасці, натуральнасці, эстэтыкі і функцыянальнасці. Тут можна набыць вырабы з керамікі, рэчы каваныя і з дрэва, адзенневоўна, паўвоўна, бавоўна), ткацтва, кнігі, дыскі і іншыя рэчы. Таксама ў наяўнасці ёсць падарункавыя сертыфікаты, якія афармаляюцца на любую суму.
Атмасфера
Гандлёва-культурны этнацэнтр «Рагна» займае два памяшканні на двух паверхах ў будынку па адрэсе: вул. Сухая, 4альбо Караля, 22). Дызайн інтэр’ера працягвае асноўную канцэпцыю кампаніі і гарманічна падкрэслівае прадстаўленыя ў краме вырабы. Акцэнт у афармленні зроблены на фірмовыя колеры: белы, кармінавы і чорны.
Падзеі
У этнацэнтры «Рагна» рэгулярна адбываюцца імпрэзы, майстар-класы, выставы. Таксама тут можна набыць каву на вынас.
Акцыі
Кожны наведвальнік этнацэнтра «Рагна» атрымлівае фірмовую картку з унікальным нумарам і пачатковай зніжкай 3%. Кожны ж пакупнік атрымлівае картку са зніжкай 5%. Пасля кожнай новай пакупкі выдаецца новая картка са зніжкай 5%.
«Рагна» — рэчы, што маюць сэнс.